Армейскія міжнародныя гульні - 2021: на палігоне Брэсцкі працягваюцца этапы "Палярная зорка" і "Снайперскі рубеж"

25 августа 2021

На палігоне Брэсцкі сёння прадоўжыліся этапы Армейскіх гульняў "Палярная зорка" і "Снайперскі рубеж". Падчас першага этапу 10 каманд з розных краін скакалі з вышыні 1 200 метраў на выдзеленую мясцовасць. Нягледзячы на моцны вецер, байцам у поўнай амуніцыі даводзілася прызямляцца на невялікую пляцоўку. Згодна з папярэднімі вынікамі, лідарамі сталі беларускія вайскоўцы. Няма роўных і нашым снайперам. З вялікім адрывам беларускія стралкі апярэджваюць Расію і Кітай.

Барацьба ідзе за кожны бал. Наперадзе ў экіпажаў штурм і стральба снайперскіх пар.