Андрэй Швед правёў гарачую тэлефонную лінію

23 июня 2014
У Беларусі няма такіх сістэм і сервераў, якія былі б не даступныя для выкрыцця. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Дзяржкамітэта судовых экспертыз Андрэй Швед падчас прамой тэлефоннай лініі. Любы носьбіт інфармацыі можа стаць доказам у расследаванні па справах так званых хакераў. Сёння гэта актуальна, бо Беларусь адзін з лідараў па рассыланні спаму ў Інтэрнэце. Найноўшае абсталяванне і штат высокакваліфікаваных супрацоўнікаў дазваляюць экспертам расследаваць крымінальныя справы ў IT-сферы ў самыя кароткія тэрміны. Адзін з апошніх прыкладаў - нядаўняя атака чэшскіх хакераў на базу беларускага мабільнага аператара. У выніку фірма пазбавілася 32 мільёнаў рублёў.

Таксама падчас гарачай лініі Андрэй Швед адказаў і на іншыя звароты. Расследаванне крымінальных спраў і ДТЗ, фарміраванне базы ДНК і нават грамадзянскія іскі. Самыя складаныя пытанні кіраўнік Дзяржкамітэта судовых экспертыз узяў пад асабісты кантроль.