Алею ў гонар шматдзетных маці залажылі ў Слуцку

13 октября 2021

Напярэдадні самага цёплага свята - Дня маці - у Слуцку залажылі сямейную алею. 25 верасовых туй сёння высадзілі шматдзетныя сем'і, прадстаўнікі лясгаса і кіраўніцтва горада на пляцоўцы каля Цэнтра традыцыйнай культуры.

Гэта першая ў горадзе алея ў гонар шматдзетных маці.

У Слуцкім раёне 1 170 шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца амаль 4 тысячы дзяцей. Сёлета 6 жанчын узнагароджаны Ордэнам маці. Адной з іх узнагароду ўручылі сёння.