Алею адзінства высадзілі ля СШ № 2 у Калодзішчах

12 ноября 2021

Свежыя пачынанні. Ліпы, бярозы і вастралістыя клёны зараз будуць упрыгожваць тэрыторыю школы № 2 у Калодзішчах. Зялёную алею з пяці дзясяткаў дрэў высадзілі ў гонар Года народнага адзінства. Ініцыятарамі дабрачыннага праекта выступілі супрацоўнікі філіяла па Мінскай вобласці найбуйнейшай страхавой арганізацыі нашай краіны. Ёй, дарэчы, сёлета спаўняецца 100 гадоў. Добрую ініцыятыву падтрымалі вучні і настаўнікі Калодзішчанскай школы, а таксама кіраўніцтва Мінскага раёна. А саджанцы выдзеліла мясцовае лясніцтва. Нагадаем, сучасная ўстанова адукацыі больш чым на 700 школьнікаў адсвяткавала наваселле ў пачатку верасня.

Усяго ў Мінскім раёне сёлета толькі каля навучальных устаноў высадзілі сем алей адзінства. Неўзабаве з'явіцца і восьмая ў гонар адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага цэнтра  ў аграгарадку МІханавічы. Яно запланавана да канца года.