Аляксандр Лукашэнка заклікаў удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу да сумленнай і шчырай размовы

11 февраля 2021
Да сумленнай, шчырай і прынцыповай размовы заклікаў сёння Аляксандр Лукашэнка ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу, назваўшы дэлегатаў галоўнымі гаспадарамі сталіцы і краіны гэтымі днямі.   

Выступаючы на адкрыцці, Прэзідэнт заўважыў: рашэнні УНС не будуць спантанымі і нечаканымі, бо да пачатку форуму была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, у тым ліку ў фармаце дыялогавых пляцовак.

Шосты раз у суверэннай гісторыі краіны звяртаюцца напрамую да народа, каб разам абмеркаваць і прыняць кансалідаванае рашэнне па далейшым развіцці нашай краіны і грамадства.  "Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!" - галоўныя прынцыпы, якія сталі слоганам цяперашняга народнага веча. 

Прэзідэнт таксама прапанаваў прааналізаваць рэаліі, у якіх апынулася наша краіна. Сярод пытанняў - што будзе ў знешняй палітыцы і як далей дзяржава наладзіць работу з замежнымі партнёрамі.

А таксама як захаваць традыцыі і каштоўнасці, назапашаныя   стагоддзямі, якія дазваляюць беларусам заставацца нацыяй.   Тэм шмат. Галоўны арыенцір - гэта чаканні, памкненні, магчымасці развіцця сучаснага чалавека. І ў размове  Аляксандр Лукашэнка спыніўся на найважнейшых прынцыповых момантах для дзяржавы. 

Беларусь на парозе лёсавызначальных рашэнняў, і нам ёсць на што абапірацца - многае зроблена. Мы захавалі міратворчыя пазіцыі, замацаваліся на міжнароднай арэне. Займаем высокія месцы ў рэйтынгу чалавечага развіцця. Эфектыўнасць сістэм аховы здароўя, даступнасць адукацыі -  па гэтых паказчыках мы ў лідарах на постсавецкай прасторы. 

І яркія прыклады дасягненняў, за якімі праца мільёнаў беларусаў, ёсць у многіх сферах: ад энергетыкі да цяжкай прамысловасці, экалогіі, бяспекі. Але зведала краіна і шэраг  узрушэнняў. І толькі моцная дзяржава можа іх вытрымаць.  Беларусь выстаіць. Хаця суверэнітэту быў кінуты сур'ёзны выклік.  

А. Лукашэнка: Мы выстаім, чаго б ні было вартае

У Беларусі шмат глабальных сусветных ініцыятыў. Прэзідэнт пацвердзіў нязменную ролю беларускай дзяржавы як донара стабільнасці. Ідзе барацьба за ўцягванне нашай краіны ў арбіту ўплыву асобных краін. 

Мы па-ранейшаму выступаем супраць канфрантацыі ў знешняй палітыцы і за раўнапраўе і павагу, прытрымліваемся канцэпцыі шматвектарнасці. Беларусь не выпадкова апынулася ў полі ўвагі буйных сусветных гульцоў. Па сутнасці  Беларусь - апошняя сапраўды суверэнная дзяржава Еўропы, падкрэсліў   беларускі лідар. 

А. Лукашэнка: Мы - пануючая вышыня на полі бою

Беларусі важныя адносіны з Еўрасаюзам, але Расія застаецца асноўным стратэгічным саюзнікам. Прэзідэнт заўважыў: ад звязкі Беларусь - Расія залежыць сёння свет у рэгіёне.  Жыццёвая неабходнасць у развіцці супрацоўніцтва з Расіяй заключаецца ў стварэнні роўных умоў гаспадарання. Умацаванне інтэграцыі - у беларускіх прыярытэтах.  

А. Лукашэнка: Адзінства з Расіяй – мір у рэгіёне

Прэзідэнт выказаўся таксама па санкцыях Захаду супраць нас. Меркаванне беларускага лідара: яны не маюць ні палітычнага, ні маральнага права ўказваць нашай дзяржаве, як жыць і кіраваць краінай. 

А. Лукашэнка: Самім трэба разабрацца ў сабе! 

Прэзідэнт быў эмацыйны. У выступленні шмат яркіх вобразных выразаў і эпітэтаў, асабліва ў дачыненні  да яго пазіцыі па прынцыповых для Беларусі момантаў: ці то знешняя палітыка або нават выхаванне нашай моладзі і засцераганне яе ад  дэструктыўнага ўплыву звонку. І зала неаднаразова рэагавала  на гэта апладысментамі.  

Размова ўжо разышлася тэзісамі па запісных кніжках дэлегатаў з усёй краіны, задала вектары развіцця па многіх напрамках, чаго і чакалі дэлегаты да пачатку форуму, дзелячыся  меркаваннямі з нашымі рэпарцёрамі ў кулуарах.