Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладамі ключавых сілавікоў краіны

30 марта 2020
Стан спраў ва Узброеных сілах Беларусі, гатоўнасць аператыўна рэагаваць на знешнія выклікі і вынікі планавых вучэнняў у арміі  сёння абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці. 

Прэзідэнт прыняў з дакладамі ключавых сілавікоў краіны - дзяржсакратара, міністра абароны і начальніка Галоўнага разведупраўлення. Прысутнасць апошняга растлумачыў сам галоўнакамандуючы - ля беларускіх меж праходзяць вучэнні НАТА, маштабныя, хоць і больш сціплыя, чым планавалася летась. Нам важна ведаць сітуацыю паблізу ўласнай тэрыторыі. 

Віктар Хрэнін, Міністр абароны Беларусі: "Вялікабрытанія поўнасцю скарачае і адводзіць свае сілы і сродкі. Адменены сумежныя вучэнні на тэрыторыі Літвы, Латвіі і Эстоніі. Аднак заяў, што гэтыя вучэнні спынены, няма. Таму мы працягваем планавую падрыхтоўку сваіх Узброеных сіл і з улікам дзеянняў ля нашых межаў усе мерапрыемствы праводзім самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі".

Падчас размовы было адзначана, што беларуская армія сёння жыве і развіваецца ў штатным рэжыме, праводзяцца запланаваныя навучальныя мерапрыемствы, ідзе супрацоўніцтва з саюзнікамі і партнёрамі. Адзінае адрозненне ад мінулых дакладаў - Прэзідэнт папрасіў сцісла апісаць стан здароўя вайскоўцаў, паколькі медыйны псіхоз вакол эпідэміі ў свеце, на жаль, не слабее.