Аляксандр Аўдзевеч праехаў адзін праз усю Еўропу на ручным веласіпедзе

24 сентября 2016

 Ён праехаў адзін праз усю Еўропу больш чым 3 з паловай тысячы кіламетраў на ручным веласіпедзе! Са словамі "усё магчыма" літаральна пару гадзін таму беларус інвалід-калясачнік Аляксандр Аўдзевіч прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце. За падарожжам Аляксандра, а гэта шлях ад Ліды да Партугаліі, сачыла ўся краіна. Ды і сустракалі ля трапа яго блізкія сёння як героя. Прыклад мужнасці і  пацверджаннія таму, што любыя мары павінны спраўджвацца.

З 2011 года Аляксандр Аўдзевіч узначальвае лідскае аб'яднанне "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў". А сваё першае працяглае падарожжа ў 400 км ён здзейсніў на хэндбайку па маршруце Ліда - Клайпеда.