Акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці" стартавала ў Беларусі

22 августа 2016

Па ўсёй краіне пройдуць прафілактычныя сустрэчы для прыцягнення ўвагі да праблемы траўматызму дзяцей. У буйных гандлёвых сетках і школах супрацоўнікі МНС распавядуць аб прычынах такіх інцыдэнтаў і навучаць паводзіць сябе ў экстранных сітуацыях. Традыцыйна да канца лета абвастраецца праблема і з пешаходамі. Па сваёй віне ўжо загінула столькі, колькі звычайна гіне за паўгода. Сёння для дарожнай міліцыі гэта праблема нумар адзін.

Юрый Сеўрукоў, інспектар ДАІ УУС Мінскай вобласці: "На сённяшні дзень вельмі шмат пешаходаў было, якія парушалі, былі няўважлівыя, перасякалі праезную частку ў неналежных месцах або выбягалі на праезную частку".

Са змяншэннем светлавога дня гэтая праблема будзе толькі расці. Гарантаваць бяспеку дапамогуць флікеры і пільнасць бацькоў.