Акцыя Нашы дзеці прайшла ў школе-інтэрнаце вёскі Чэхаўшчына

23 декабря 2013

Эстафету дабрачыннай акцыі Нашы дзеці сёння прымала школа-інтэрнат у вёскі Чэхаўшчына. Тут у Валожынскім раёне жывуць і вучацца дзеці з асаблівасцямі развіцця. Госці з МНС і байцы аховы прыехалі падарыць школьнікам свята і самі апынуліся ў навагодняй казцы. Танцы і песні, якія падрыхтавалі выхаванцы інтэрната, ненадоўга вярнулі іх у дзяцінства. Пасля паказу маленькіх артыстаў і іх сяброў чакалі салодкія падарункі.