Акцыя "Нашы дзеці" працягвае шэсце па Беларусі

20 декабря 2018

Марафон добрых спраў "Нашы дзеці" працягвае шэсце па Беларусі.

Ратавальнікі павіншавалі выхаванцаў Чахоўшчынскай школы-інтэрната з надыходзячым Новым годам. Вялікае свята наведаў і міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Традыцыйна дзяцей чакалі навагоднія падарункі, святочны канцэрт і дыскатэка. За многія гады шэфства над гэтай навучальнай установай ведамства аказала дапамогу ў рамонце будынка школы, уладкаванні памяшканняў, спартыўнай залы і камп'ютарнага класа.