Акцыі па прафілактыцы СНІДУ - у школах Мінска

1 декабря 2020

Ведаць, каб жыць. Сёння - Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. У сувязі з гэтым у Палацы дзяцей і моладзі падвялі вынікі прафілактычных акцый. У конкурсе на лепшы квілт - тэматычнае палатно з кавалкаў тканіны - прымалі ўдзел вучні мінскіх школ. Сустрэча школьнікаў праходзіла ў новым фармаце - часткова ў рэжыме анлайн. А ў палацы арганізавалі творчую майстэрню па стварэнні вялікага палатна з усіх работ. Частка ўдзельнікаў конкурсу сачыла за цырымоніяй узнагароджвання ў сваіх школах праз тэлемост. А створаныя імі тэматычныя плакаты "Дзякуй нашым дактарам" размесцяць у сацыяльных сетках.


Аўтары лепшых плакатаў атрымалі граматы і падарункі. З работ атрымалася вялікае палатно, якое прадставілі гледачам напрыканцы цырымоніі ўзнагароджвання.