Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце і БДУ аб'ядноўваюць свой патэнцыял

9 февраля 2015
У Мінску падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. У першую чаргу размова ідзе аб падрыхтоўцы кіраўнічых кадраў. Распрацоўка праграмы ўзаемадзеяння зараз на завяршальнай стадыі. Адным з першых пунктаў у ёй стануць мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі.

Марат Жылінскі, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі: "Не забываем, што гэта год палітычных падзей, гэта год прэзідэнцкіх выбараў, гэта год Вялікай Перамогі. І ў нас тут ёсць таксама падстава і вельмі добрая тэндэнцыя заявіць аб сабе. Аб тым, што мы адзіныя ў гэтым, аб тым, што ў нас адзіны пункт погляду і дзяржаўная пазіцыя".

Падпісанне гэтага пагаднення - гэта замацаванне ўжо існуючага ўзаемадзеяння і імпульс для развіцця.