Акадэмія МУС адзначае 55-гадовы юбілей

16 мая 2013

Напярэдадні святочнай даты юбіляры прынялі віншаванні ад гасцей з суседніх краін, чыноўнікаў і ветэранаў міліцыі. У гонар юбілею ўвесь асабісты склад прывітаў Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, які і сам быў выпускніком Акадэміі.


Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь: Вельмі хацелася б вярнуцца ў сцены гэтай Акадэміі і ў маладосць, але гэта немагчыма, але я сёння па-добраму зайздрошчу тым, хто знаходзіцца на навучанні ў Акадэміі, таму што навука ступіла далёка наперад, і сёння адукацыя, якую атрымлівае новае пакаленне, адрозніваецца высокай тэхналагічнасцю, вялікім аб'ёмам практычных ведаў, і вучыцца сёння цікавей.


Сёння Акадэмія МУС з'яўляецца прыкладам у адукацыйнай сферы Беларусі. Сярод выпускнікоў гэтай навучальнай установы - праваахоўнікі і юрысты вышэйшых катэгорый. Сярод выкладчыкаў ёсць дактары навук, дацэнты. У планах Акадэміі развіваць міжнароднае супрацоўніцтва з праваахоўнымі ВНУ па ўсім свеце.