Аграрыі Цэнтральнага рэгіёна - лідары краіны па намалоце

15 августа 2018

З палёў збожжа паступае ў тым ліку і на камбінаты хлебапрадуктаў. Аляксей Кандраценка ўбачыў, як ураджай не проста правільна сабраць і захаваць, але і зрабіць з яго якасную муку.

Сотні відаў мясной і малочнай прадукцыі і рост яе вытворчасці амаль на 5 працэнтаў. Дзясяткі разнавіднасцяў хлеба, прызнанне і экспарт больш чым у паўсотні краін. Усё гэта магчыма дзякуючы якаснай ўборцы і перапрацоўцы збожжавых. Аграпрамысловы комплекс Мінскай вобласці зараз папаўняецца свежым рэзервам для круглагадовай працы, дзе важная роля ў камбінатаў хлебапрадуктаў.

На аўтамабільных нумарах – 5-ты рэгіён. Вядома, гэта Мінская вобласць. Але тут, у Барысаве, дакладна ведаюць, адкуль канкрэтна прывезлі збожжа. Сёння, напрыклад, больш за ўсё грузавікоў са Смалявіцкага, Мінскага і Крупскага раёнаў.

У дзень тут могуць прыняць, праверыць і засыпаць у элеватары для ачысткі і сушкі да 5 тысяч тон збожжа. У залежнасці ад якасці яно становіцца фуражным - для вытворчасці камбікорму. Ці харчовым. З яго зробяць паўфабрыкаты для выпечкі. Акрамя звычайнай мукі, адна з навінак сезона пшанічная і жытняя суцэльназерневая мука.

Грузавікоў на прыёмных пунктах камбінатаў хлебапрадуктаў Мінскай вобласці ўсё менш і менш. Гэта і лагічна - ўборка збожжа новага ўраджаю набліжаецца да завяршэння. У цэлым аграрыям засталося ўбраць крыху больш за 3 працэнты плошчаў. А на чарзе 45 тысяч гектараў кукурузы, якая істотна павялічыць вал збожжа. Пад знакам уборкі «залатых катахоў» пройдзе большая частка восені.