Афрыканец з фальшывым пашпартам затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

5 сентября 2023

У Нацыянальным аэрапорце затрыманы жыхар Афрыкі з фальшывым пашпартам. Парушальнік прыбыў у Беларусь рэйсам Стамбул - Мінск. Для праходжання пашпартнага кантролю ён прад'явіў пашпарт грамадзяніна Конга, аднак пагранічнікі выявілі ў дакуменце падробку: была зменена дата нараджэння. Затрыманы збіраўся паступіць у адну з беларускіх ВНУ, а пра фальшывы пашпарт нібы даведаўся ад беларускіх пагранічнікаў. Іншаземец паведаміў, што  дакумент быў выдадзены яму кампетэнтнымі органамі краіны пражывання. Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф да 3700 рублёў і дэпартацыя.