Адвакаты і натарыусы Беларусі падпісалі дамову аб супрацоўніцтве

7 декабря 2015

Пагадненне адкрывае новыя магчымасці эфектыўнага ўзаемадзеяння юрыдычных супольнасцяў для павышэння якасці прававой дапамогі. Таксама ў планах навукова-метадычная і практычная падтрымка. Сюды ўваходзіць і комплекс мерапрыемстваў навучальнага характару, канферэнцыі і семінары.

Наталля Барысенка, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты:

"Усё, чым мы будзем займацца, усё дазволіць павысіць кваліфікацыю і адвакатаў, і натарыусаў. І, вядома ж, адаб'ецца на якасці юрыдычнай дапамогі".

Учора, нагадаем, юрысты адзначылі сваё прафесійнае свята. Па традыцыі ў гэты дзень адбыліся бясплатныя кансультацыі для маламаёмных грамадзян.