Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

26 ноября 2018

Заўтра ў Рэчыцкім райвыканкаме прыём правядзе памочнік Прэзідэнта, інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка, да гэтага адбудзецца прамая тэлефонная лінія. А ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска жыхароў рэгіёна прыме начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ігар Калінін. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.