Абстракцыя з паметкай "Зроблена ў Беларусі"

19 октября 2020

Абстракцыя з паметкай "Зроблена ў Беларусі" ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Да свайго 5-годдзя арт-прастора правяла рэвізію культурных закупак. Усяго ў фондах каля 5 тысяч прадметаў мастацтва. Частку каштоўнага выставілі на пляцоўцы па вуліцы Някрасава: ад класічных скульптур Канстанціна Селіханава да аўтарскай арт-мэблі Эліны Шындлер. Усяго ж у экспазіцыю ўключылі 33 арыгінальныя экспанаты. Іх цэнтр набываў за сродкі дзяржбюджэту асабіста ў беларускіх аўтараў.

У канцэпце выставы работы лаўрэатаў нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва і карціны віцебскіх прадаўжальнікаў мастацкага аб'яднання УНОВІС. Зараз пачалі пошук новых імёнаў і смелых работ для новага фонду.