А. Турчын: Новая школа ў Стоўбцах павінна быць адкрыта да 1 верасня

22 апреля 2021

Аляксандр Турчын асабіста праверыў гатоўнасць аб'екта і якасць будаўнічых работ. Дарэчы, у горадзе гэта будзе чацвёртая ўстанова агульнай адукацыі. Зараз функцыянуюць дзве школы і гімназія, там навучаюцца больш за 2,5 тысячы школьнікаў. Новабудоўля ж разлічана на 720 месцаў.

Першы  званок у Дзень ведаў прагучыць таксама ў Смалявіцкай школе і аграгарадку Калодзішчы

У эксплуатацыю ўвядуць і дзіцячы сад у пасёлку Дружны. Акрамя гэтага,  у рэгіёне будуюць і іншыя сацыяльна значныя аб’екты: паліклініку ў Жодзіне, корпус дзіцячай паліклінікі ў Барысаве. Медустанова з'явіцца таксама ў Бараўлянах, а ў Старых Дарогах - басейн.