А. Лукашэнка павіншаваў калектыў 2-й дзіцячай бальніцы Мінска, уручыў сертыфікат на апарат УГД і адказаў на пытанні медыкаў

19 июня 2021

Здароўе і асабліва здароўе нашых дзяцей - самае важнае ў жыцці. 


Галоўныя тэмы сёння ўзнімалі ў 2-й дзіцячай бальніцы Мінска. Гэтую бальніцу напярэдадні Дня медыка наведаў Прэзідэнт. Дарэчы, медустанове 70 гадоў! Раніцай Аляксандр Лукашэнка накіраваў калектыву віншаванне, а праз некалькі гадзін  прыехаў асабіста, каб  на свае вочы ўбачыць, што зроблена за апошнія гады для паляпшэння аказання медыцынскай дапамогі маленькім пацыентам. А зроблена сапраўды нямала. На базе бальніцы арганізавана работа трох рэспубліканскіх цэнтраў - дзіцячай уралогіі, нефралогіі,  эндакрыналогіі, дзе лечаць дзетак з цяжкімі захворваннямі. Менавіта ў 2-й дзіцячай бальніцы першымі ў нашай краіне ўкаранілі прызнаныя ў свеце методыкі перасадкі нырак. Для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак гэта другое жыццё! Рэпартаж Наталлі Брэвус (відэа).