А. Лукашэнка падпісаў Указ аб перайменаванні Дня моладзі ў Дзень моладзі і студэнцтва

25 июня 2021

Зараз не толькі Дзень моладзі, а яшчэ і  студэнцтва. У апошнюю нядзелю чэрвеня сваё свята адзначаць людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Указ аб перайменаванні дня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Змяненні накіраваны на павышэнне статусу студэнцкай моладзі і яе ролі ў грамадска-палітычным жыцці беларускага грамадства і дзяржавы, а таксама будуць спрыяць аб'яднанню студэнцкай і працоўнай моладзі на аснове лепшых традыцый пераемнасці моладзевых рухаў.

Дарэчы, з ідэяй такога свята да Прэзідэнта звярнуўся адзін са студэнтаў БДУ сёлета ў студзені. Падчас адкрытай гутаркі з  Аляксандрам Лукашэнкам малады чалавек адзначыў, што нашай моладзі не хапае свайго свята - Дня менавіта беларускага студэнцтва. Кіраўнік дзяржавы ініцыятыву ацаніў станоўча і паабяцаў, што такая дата абавязкова будзе ў айчынным календары.