А. Лукашэнка: Нашы перамены - гэта не рэвалюцыя, мы павінны рухацца эвалюцыйным шляхам

12 февраля 2021

VI Усебеларускі народны сход завяршыў сваю працу. Вынікам двухдзённых дэбатаў стала прыняцце рэзалюцыі, якая змяшчае асноўныя кірункі развіцця краіны на найбліжэйшыя 5 гадоў, а таксама звароты ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу да суайчыннікаў.

Форум паказаў высокі запыт грамадства на захаванне сістэмы каштоўнасцяў і прыярытэтаў, падкрэсліў беларускі лідар, падводзячы вынікі. Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў удзячнасць усім, хто прыняў удзел у абмеркаванні лёсавызначальных для краіны пытанняў.

Прэзідэнт таксама выказаў сваё меркаванне асабістае не як Прэзідэнта, а звычайнага чалавека пра ўсё, што прагучала сёння. Эмацыянальна, ад душы і на злобу дня! Агульны кантэкст: у аснове ўсяго - адзінства. Беларусь, каб дабіцца новых поспехаў і не разгубіць дасягнутае, краіна павінна згуртавацца.

Гаворачы пра магчымыя пераўтварэнні, Прэзідэнт заўважыў: трэба зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў. Захаваць суверэнітэт і незалежнасць без баёў і крыві. Што датычыцца Канстытуцыі, рэферэндум можа быць сумешчаны з мясцовымі выбарамі. Нашы перамены - гэта не рэвалюцыя, мы павінны рухацца эвалюцыйным шляхам. Кіраўнік дзяржавы падзяліўся і сваімі асабістымі ўражаннямі ад пачутых дакладаў.

Больш падрабязна пра Усебеларускі народны сход - у вячэрнім інфармацыйным канале.