"Нашы дзеці": вадзілі карагоды і клікалі Дзеда Мароза і Снягурку ў Івянецкай школе-інтэрнаце

22 декабря 2022

Акцыя "Нашы дзеці" працягвае віншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам! І сёння вадзілі карагоды і спявалі песні, клікалі Дзеда Мароза і Снягурку ў Івянецкай школе-інтэрнаце. Тут жывуць дзеці з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Пры гэтым яны сапраўдныя балельшчыкі і вельмі любяць спорт, асабліва хакей, таму не выпадкова сярод гасцей свята апынуліся, у тым ліку хакеісты мінскага "Дынама" і галоўны талісман каманды - "Зубрык". Хлопчыкі і дзяўчынкі да сустрэчы падрыхтаваліся дасканала - кожны госць з'ехаў са школы-інтэрната з памятнымі сувенірамі і навагоднім настроем. Бо гэтыя дзеці - самы яркі прыклад нязломнай сілы волі і жадання радавацца кожнаму дню.