90 гадоў з дня нараджэння Расціслава Янкоўскага

5 февраля 2020

Нашчадак дваранскага роду, чэмпіён Таджыкістана па боксе і народны артыст

Сёння споўнілася б 90 гадоў Расціславу Янкоўскаму! Гэта ён гаспадар сузор'я ў "Казцы аб Зорным хлопчыку" і Войцэх Бельскі  ў фільме  "У чэрвені 41-га...". Але ўсё ж больш Расціслаў стаў вядомы дзякуючы сваім персанажам на сцэне Тэатра імя Горкага, якой ён нязменна служыў 60 сезонаў! Шэкспіраўскі "Макбет", ён жа і ў галоўнай ролі ў "Пане Каханку", "Маскарадзе", "Сунічнай паляне". 15 гадоў быў старшынёй і натхніцелем кінафестывалю "Лістапад", пасля перайшоў у статус ганаровага. 

Белтэлерадыёкампанія сёння таксама ўспомніць народнага артыста тэматычным эфірам на "Беларусь 3"

 У 13:05 у эфіры творчы вечар акцёра, запісаны ў 2015 годзе. А ў выхадныя на гэтай жа кнопцы фільм "Чырвонае лісце". Сям'я Янкоўскіх, калегі і высокія госці з Масквы сустрэнуцца сёння ў Тэатры імя Горкага, каб ушанаваць памяць і адкрыць экспазіцыю да 90-годдзя народнага артыста.