74 гады таму была спалена Хатынь

22 марта 2017

Сёння Беларусь успамінае трагічную дату: 74 гады таму была дашчэнту спалена вёска Хатынь. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.

Выжылі 6: 5 дзяцей і 1 дарослы - Іосіф Камінскі. Ён і стаў прататыпам помніка "Непакорны чалавек. Традыцыйна ў гэты дзень у мемарыяльным комплексе праходзяць жалобныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў, моладзі і прадстаўнікоў мясцовай улады. Хатынь - гэта адно з найбольш ушанаваных месцаў у Беларусі, сімвал памяці і смутку беларускага народа.

Усяго на тэрыторыі Хатынскага мемарыяла зямля 186 населеных пунктаў - столькі вёсак ператварылі ў папялішча фашысты за гады Вялікай Айчыннай вайны.