5-гадоваму дзіцяці аднавілі рытм сэрца. Першая аперацыя прайшла ў РНПЦ дзіцячай хірургіі

23 ноября 2017

У РНПЦ дзіцячай хірургіі з'явілася абсталяванне, якое дазваляе лячыць парушэнне рытму сэрца дзецям з пяці гадоў. Праз некаторы час яны і не ўспомняць пра сваю хваробу.

Раней ўмяшанні пры такіх захворваннях праводзілі толькі ў тых пацыентаў, якім ужо споўнілася 15. Цяпер пазбавіцца ад тахікардыі можна значна раней. Як прайшла першая аперацыя - рэпартаж Юліі Грызунт.

Яшчэ маленькая, але зусім бясстрашная Кацярына запрашае журналістаў у госці. Таму што бацькі растлумачылі: пасля выпіскі не прыйдзецца ездзіць з бальніцы ў бальніцу і зноў вучыць імёны выхавальнікаў у садку пасля месяцаў знаходжання на бальнічным.

І гэты момант надышоў. Кацярына стала першай у нашай краіне, каму ўсяго ў 5 гадоў правялі аперацыю па аднаўленні сардэчнага рытму. Раней такое ўмяшанне было магчыма толькі для пацыентаў ва ўзросце не менш за 15 гадоў. Першыя такія працэдуры для малышоў пройдуць пад строгім кантролем расійскіх калег, у якіх ужо ёсць вопыт працы на такім абсталяванні.

За першыя 2 дні, згодна з планам, аперацыі правядуць пяці маленькім пацыентам. За год - каля сотні. Усяго ж у нашай краіне ад парушэння рытму сэрца пакутуюць амаль 5 тысяч дзяцей.

Новае абсталяванне ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай хірургіі – не проста падарунак, - частка вялікай праграмы Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям.