4 мадэлі МТЗ - для лыжных трас і залівання лёду на катках - прайшлі сёння тэст-драйв

7 декабря 2018

Першыя выпрабаванні снегам. 4 мадэлі МТЗ - для лыжных трас і залівання лёду на катках - прайшлі сёння тэст-драйв з удзелам вопытных вадзіцеляў гусенічных трактароў. Тэхніка справілася з заданнямі, але патрабуе невялікіх карэкціровак для большай зручнасці кіравання. Яшчэ адна задача - выкарыстаць максімальна дэталі айчыннай вытворчасці - выканана будзе да наступнага зімовага сезона. 

Дапрацаваныя мадэлі тэхнікі спраектаваны на Мінскім трактарным заводзе спецыяльна для зімовых відаў спорту. Найперш для замены імпартных аналагаў. Пакуль на ўсіх зімовых спартыўных аб'ектах нашай краіны выкарыстоўваюць ратракі нямецкай, канадскай або італьянскай вытворчасці.