3 Ліпеня адбудзецца малітва аб міры і адзінстве народа на нашай зямлі

2 июля 2021

Сярод галоўных мерапрыемстваў Дня Незалежнасці, які Беларусь адзначыць заўтра, -  малітва аб міры і адзінстве народа на нашай зямлі. Яна пройдзе ў храмах і манастырах па ўсёй рэспубліцы. Дасягнуць духоўнай і душэўнай згуртаванасці разам і праз веру ў Год народнага адзінства. Службу ў Свята-Духавым кафедральным саборы ўзначаліць  Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі ўладыка Веніямін. Маштабная  ўсенародная малітва апоўдні завершыцца перазвонам.