24 тысячы мінчан маюць запазычанасць па камунальных плацяжах

30 июля 2015

Пры гэтым агульная сума доўгу перад камунальнымі службамі складае прыкладна 10 мільярдаў рублёў. 80% ад гэтай сумы складаюць непагашаныя плацяжы за два месяцы. У гарадской жыллёвай гаспадарцы нагадваюць: калі пасля двух перыядаў уладальнікі кватэр не разлічваюцца па рахунках, то ваду, электрычнасць і газ могуць адключыць.

За апошнія тры гады ў сталіцы былі выселены 24 неплацельшчыкі. Калі жыллё прыватызавана, а ўласнік адмаўляецца плаціць па рахунках, яго таксама могуць выселіць. У такім выпадку кватэру прададуць праз аўкцыён і з выручкі пагасяць запазычанасць.