1,3 мільёна чалавек штогод адпачывае ў санаторыях Беларусі

17 февраля 2020
Больш за палову маленькіх беларусаў прайшло аздараўленне ў санаторыях і летніх лагерах краіны ў мінулым годзе. Вынікі працы ў 2019 падвялі спецыялісты санаторна-курортнага комплексу. Штогод 80 працэнтаў вылучаемых бюджэтам сродкаў накіроўваецца на набыццё і патанненне пуцёвак для пацыентаў ва ўзросце ад трох да васямнаццаці гадоў. У 2019 годзе такая дзяржаўная падтрымка дадзеная 719 000 дзяцей, з іх 87 000 - гэта юныя жыхары рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. 

Выручка ад экспарту санаторна-аздараўленчых паслуг у 2019 годзе - 216 мільёнаў рублёў.


80 мільёнаў рублёў выдаткавана на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы аздараўленчых арганізацый. Дзякуючы гэтаму беларускія здраўніцы не губляюць сваёй прывабнасці для замежных гасцей. Так, летась прапановамі санаторыяў скарысталіся 243 000 замежнікаў.

Спецыялісты адзначаюць: рост экспарту санаторна-аздараўленчых паслуг выкліканы і ўдасканаленнем заканадаўства краіны аб бязвізавым рэжыме.