14 мемарандумаў і пагадненняў, 15 кантрактаў - у Мінску завяршыўся I Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум

6 сентября 2023

Кантрактамі ўжо ацэньваюць вынікі I Беларуска-ўзбекскага бізнес-форуму,  які сёння завяршыўся ключавой падзеяй у Нацыянальнай бібліятэцы. Прывітанне ўдзельнікам пленарнага пасяджэння накіраваў Прэзідэнт.

Падпісана 14 мемарандумаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, уключаючы дакумент аб стварэнні сумеснай гарбарна-абутковай вытворчасці. Заключана 15 кантрактаў на суму 93 з паловай мільёны беларускіх рублёў.

У такім фармаце гэта быў "выпрабавальны шар". Прыгледзецца адно да аднаго, на фоне таго, што міжпарламенцкая праца забяспечыць усю заканадаўчую базу для такога супрацоўніцтва.

І адпаведна з'яўляюцца палітычныя гарантыі - "зялёнае святло" для бізнесу, што немалаважна ў сучаснай геапалітычнай сітуацыі. Як праходзіла падзея? Падрабязнасці ў Кацярыны Круталевіч (відэа).