130 акцый па правілах выгулу сабак

2 октября 2014
130 акцый па правілах выгулу сабак правядуць у кастрычніку жыллёвыя арганізацыі горада сумесна з жывёлаахоўнымі. Падчас праверак паркаў, сквераў - месцаў масавага выгулу сабак - спецыялісты таксама сустрэнуцца з гаспадарамі жывёл. Пытанні для агульнага абмеркаванняя: што рабіць, калі гадаванец згубіўся ці, наадварот, калі вы хочаце прытуліць бяздомных жывёл. Пра тых, хто дапамагае знайсці новы дом - у сюжэце Надзеі Сербіненкі.

Штодзень у часовы прытулак для жывёл трапляюць з дзясятак катоў і сабак. І штодзень сюды ж прыходзяць неабыякавыя гараджане ў пошуках гадаванцаў. Мікалай Танкевіч па чатырохногага сябра прыехаў з Пухавіцкага раёна. Гарэзліваму Гардону новы гаспадар адразу спадабаўся.
Максімальны тэрмін для ўтрымання сабак - пяць сутак. Але ў Фаўне горада гэтыя правілы часам ігнаруюць - да апошняга чакаюць новага гаспадара. У асноўным на пабыўку сюды трапляюць дварнякі, іншы раз знаходзяць і пародзістых. Напрыклад, шчаня такога ёркшырскага тэр'ера каштуе тысячу долараў.
Ірына змяніла лёс пяці бяздомных сабак. У старым прыватным доме яна з аднадумцамі арганізавала прытулак. Кожны дзень пасля работы гаспадыня наведвае і падкормлівае сваіх шарыкаў ды рэксаў. Дарэчы, для наведвальнікаў тут дзейнічаюць асаблівыя правілы паводзінаў.
А вось правілаў у першым прыватным прытулку для жывёл няшмат. Існуе ён пяць гадоў. За гэты час усяго 15 валанцёраў знайшлі новых гаспадароў для некалькіх тысяч катоў!
Цікавае новаўвядзенне, якое валанцёры ажыццявілі нядаўна, - відэатрансляцыя. Кожны можа ўстанавіць праграму на тэлефон і сачыць за гадаванцамі ў рэжыме анлайн. Амаль кацінае рэаліці-шоу.
А для тых, хто нарэшце даў прытулак гадаванцам, у кастрычніку гарадскія службы правядуць шэраг акцый. Уладальнікам жывёл нагадаюць правілы выгулу і пакажуць спецыяльна абсталяваныя для гэтага пляцоўкі. Зараз іх у сталіцы 52.