11 жыхароў Магілёва ўзнагароджаны медалямі ў гонар 75-годдзя вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады

29 апреля 2019
У гонар 75-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады адзінаццаці жыхарам Магілёва ўручаны медалі. У знак бязмернай удзячнасці не толькі подзвігу на фронце, але і барацьбе за жыццё. Усяго ж у горадзе жыве 21 блакаднік, які перанёс 900 дзён нечалавечых пакут. Тым, хто не змог прыйсці на ўрачыстае мерапрыемства, памятныя медалі ўручаць дома. Сёлета памятны знак будзе ўручаны 96 тысячам блакаднікаў па ўсім свеце.