11 гадоў калоніі кожнаму

4 февраля 2016

Сёння суд аб'явіў прыгавор па гучнай справе, якая летась у маі шакіравала горад Белаазёрск.

Тады трое навучэнцаў каледжа электратэхнікі жорстка збілі 25-гадовага мужчыну, які звярнуўся да кампаніі маладых людзей з просьбай закурыць. Тыя адмовілі і пачулі абразу ў свой адрас, за што і нанеслі пацярпеламу амаль 70 цялесных пашкоджанняў. 22 удары былі па галаве. Ад цяжкіх траўмаў мужчына памёр у мясцовай бальніцы. Сваю віну падсудныя прызналі часткова. Ім прад'яўлена абвінавачанне ў злачынстве, учыненым групай асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх падахвочванняў.

Аляксандр Плышэўскі, старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці: "Прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў у выхаваўчай калоніі кожнаму. І спагнана на карысць кожнага з пацярпелых (бацькоў загінуўшага) па 100 мільёнаў рублёў. На мяккасць прызначанага пакарання касацыйны пратэст пракуратурай Брэсцкай вобласці прыносіцца не будзе".

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны на працягу 10-ці дзён з моманту абвяшчэння.