10 % насельніцтва Зямлі ўжо выпрацавалі COVID-імунітэт

1 марта 2021

Гэта сёння заявілі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Паводле іх звестак, зараз у свеце налічваецца каля паўтысячы ачагоў захворвання. Адзіным спосабам дасягнення калектыўнага імунітэту, на думку экспертаў, застаецца масавая вакцынацыя. Між тым галоўны інфекцыяніст ЗША заявіў, што эфектыўнасць вакцын можа быць зніжана генетычнымі фактарамі. Пры гэтым прышчэпкі ўсё роўна здольныя будуць аказваць станоўчае ўздзеянне.