10 гадоў у маштабных спартыўных і музычных падзеях. "Мінск-Арэна" адзначае юбілей

9 декабря 2018

"Мінск-Арэне" - пляцоўцы, якая вядома далёка за межамі нашай краіны, стадыёну, які прымае сусветныя спартыўныя спаборніцтвы, -   10 гадоў. Шматфункцыянальны комплекс уключае тры асноўныя будынкі: веладром, канькабежны стадыён і арэну, дзе можа размясціцца 15 тысяч гледачоў. 4 гады таму да яе была прыкавана ўвага ўсёй планеты. Тады ў Беларусі праходзіў чэмпіянат свету па хакеі. Але "Мінск-Арэна" - гэта не толькі спорт. Шоу, канцэрты і дзіцячае "Еўрабачанне". За свае 10 гадоў унікальны комплекс заваяваў сімпатыю спартсменаў, трэнераў, артыстаў і, вядома, гледачоў. Ужо ў 2019 годзе тут пройдуць II Еўрапейскія гульні.