10 аўтамабіляў сутыкнуліся раніцай у раёне вуліцы Громава ў Мінску

17 февраля 2022
10 аўтамабіляў сутыкнуліся ў дзвюх аварыях на Мінскай кальцавой у раёне вуліцы Громава. ДТЗ адбыліся каля 9 раніцы. Няўважлівасць і незахаванне дыстанцыі прывялі да аварыі двух "фальксвагенаў" і "рэно". Затым машыны, якія рухаліся ззаду, не знізіўшы хуткасць, утварылі "паравоз" з сямі аўто. У гэтым раёне на МКАД быў ускладнены рух.