100-годдзе камсамола адзначылi на ўрачыстым вечары ў Мінскім гарадскім палацы культуры

26 октября 2018

100-годдзе камсамола. На ўрачыстым вечары ў Мінскім гарадскім палацы культуры сустрэліся раней камсамольцы, а цяпер кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў і навучальных устаноў. Тут жа піянерская арганізацыя папоўнілася навабранцамі. Узнагароды і ганаровыя знакі атрымалі таксама і пераемнікі камсамолу – прадстаўнікі студэнцкіх атрадаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Кульмінацыяй юбілею камсамола стане ўрачысты сход і канцэрт, якія пройдуць у Мінску у Палацы Рэспублікі 29 кастрычніка.