100 гадоў з дня падпісання Рыжскага мірнага дагавора

18 марта 2021
Хто і навошта дзяліў беларускую зямлю ў мінулым стагоддзі? Як наш народ супрацьстаяў паланізацыі? І чаму Рыжскі дагавор - чорная старонка ў гісторыі Беларусі. 
Гэтыя тэмы сёння - у 100-годдзе з дня падпісання гістарычнага дакумента на міжнароднай канферэнцыі - абмяркоўваюць навукоўцы і палітолагі. 

Паводле падпісанага дакумента,  Польшча пакідала за сабою акупіраваныя тэрыторыі заходняй Беларусі

На 18 гадоў наша зямля і народ апынуліся пад акупацыяй. Закрываліся беларускія школы, больш чым палова праваслаўных цэркваў выкарыстоўвалася як касцёлы. Жорстка душылася любое іншадумства. У цэлым Беларусь разглядалася як аграрны  прыдатак Польшчы з нізкім узроўнем жыцця і таннай рабочай сілы. 
Датай уз'яднання беларускага народа прынята лічыць 17 верасня 1939 года, калі Чырвоная армія пачала вызваленчы паход - прыйшла ў Заходнюю Беларусь.