На экспазіцыю "Зірні на дом свой" запрашае мастак з Магілёва Аляксандр Адамаў

6 февраля 2018

Зазірнуць у свой творчы свет запрашае мастак з Магілёва Аляксандр Адамаў. Прастора з мэбляй, асабістымі рэчамі, першымі эскізамі і фотаздымкамі. Жывапісныя пейзажы аўтар аздабляе гербарыем, восеньскім лісцем і травой. Утульнасць дома перадае падушкай, коўдрай і аконнай рамай - усё гэта выкарыстоўвае на палотнах. Асобна паказана сямейнае хобі - пчалярства. Экспазіцыю пад назвай "Зірні на дом свой" можна ўбачыць у сталічнай галерэі "Універсітэт культуры".

Наведаць асабісты пакой мастака можна да 21 лютага. У гасцей ёсць магчымасць сустрэцца з аўтарам.