Выстава "Арэнбургская пуховая хустка" праходзіць у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна

2 июля 2023

У Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна праходзіць выстава "Арэнбургская пуховая хустка". Менавіта гэты прадмет гардэроба вызначае непаўторную своеасаблівасць Арэнбургскай вобласці Расіі, з'яўляецца самым яркім аб'ектам культурнай скарбніцы рэгіёна. 

Сусветна вядомы промысел існуе ў Арэнбургскім краі з канца XVIII стагоддзя. Гэта адначасова цёплая хустка і тонкі ажурны шаль-"павуцінка". Больш чым 250 гадоў усе аперацыі па вырабе хусткі выконваюцца ўручную: ад збору казінай шэрсці, стварэння пражы да вязання на спіцах. Вопыт першых майстроў адточваўся і перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Сёння такая пуховая хустка з'яўляецца брэндам Арэнбургскай вобласці.