Выстава "Між рукамі і полымем" праходзіць у галерэі "Універсітэт культуры"

28 марта 2019

Выстава беларускіх керамістаў "Між рукамі і полымем" праходзіць у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" Мовай выяўленчых сродкаў тэму "Маскі" майстры з Гільдыі керамістаў трактавалі па сваім меркаванні. Экспазіцыя знаёміць не толькі з мастацтвам, але і з асобамі аўтараў. Па сакрэты майстэрства Ларыса Гулякевіч адправілася ў вёску Падневічы Валожынскага раёна. 

Па спецыяльнасці хімік, па прызванні  мастак. Да сваёй справы Таццяна Уруціна падыходзіць дасканала. За кожным вырабам з гліны гісторыя розных эпох і краін, асабістыя ідэі, складаная тэхналогія. Доўгі час з сям'ёй жыла ў Расіі, там вывучала керамічную справу, малюнак і мастацтва ў прыватных педагогаў.

Гістарычныя і мастацкія музеі - першае, што наведвае майстар падчас вандровак па розных краінах. Італія, Іспанія, ЗША, краіны Афрыкі. Там Таццяна і пазнаёмілася з нацыянальнымі асаблівасцямі вырабаў з керамікі, фарфору, фаянсу ці маёлікі. А па Беларусі падарожнічала не толькі на машыне, але і пешшу. Сабрала рарытэтную калекцыю збаноў. Некаторыя экзэмпляры  амаль векавыя.

Таццяна не ўсім дазваляе ўмешвацца ў працэс вытворчасці керамічных твораў, але для нашай здымачнай групы зрабіла выключэнне і дала майстар-клас.

Кераміка - гэта фізіка, хімія, творчая задумка аўтара. Выраб з гліны перамяшчаюць у спецыяльную печ, якая рыхтуецца не менш чым 8 гадзін да тэмпературы тысяча градусаў. Потым арт-аб'ект ці астывае ў печы, ці гартуецца ў спецыяльным растворы і вадзе.

Кубачкі гатовыя. Прыйшоў час праверыць вынік.

Не толькі кубкі, а і гладышы, пано, маскі з гліны Таццяны Уруцінай і іншых майстроў па кераміцы можна ўбачыць у галерэі "Універсітэт культуры". Падчас выставы праходзяць творчыя сустрэчы з мастакамі па фарфоры, а таксама майстар-класы па лепцы з гліны і роспісе керамічных вырабаў.