Упершыню ў Мінску літаграфіі вядучага ілюстратара свету Гюстава Дарэ

27 августа 2021

27 жніўня афіцыйнае адкрыццё ў Цэнтры сучасных мастацтваў. У экспазіцыі 130 арыгінальных малюнкаў да твораў Дантэ, Сервантэса і Лафантэна. Кожная праца дапоўненая канкрэтнай цытатай, якую ілюстраваў аўтар. Дарэчы, менавіта Дарэ ў XIX стагоддзі разнастаіў аўтарскай графікай больш як 100 тэкстаў, якія пазней атрымалі  сусветнае прызнанне.

Зборная калекцыя з прыватных збораў Англіі і Амерыкі ў тандэме з беларускімі арт-аб'ектамі. У скульптурах і жывапісу ад двух дзясяткаў мастакоў - тэма міфаў і легенд. Дарэчы, гледачам рэкамендуецца вывучаць Дарэ без экскурсавода, а з дапамогай квэста.