Оперныя хіты ад вядучых галасоў Вялікага тэатра Беларусі і Марыінкі 16 жніўня ў канцэртнай зале “Верхні горад”

16 августа 2022

Арыі Чайкоўскага, Рымскага-Корсакава, Бізэ. Оперныя хіты ў канцэртнай зале “Верхні горад” прагучаць сёння ўвечары. Пачуем дуэт прым - прадстаўніцы беларускага Вялікага тэатра Марыі Галкінай і дзівы Марыінкі  Алесі Пятровай. Уладальніцы галасоў сапрана і меца–сапрана загучаць у адной канцэртнай праграме.

Дарэчы, піцерская прыма Алеся Пятрова напярэдадні прыляцела ў Мінск з гастроляў, а ўжо праз некалькі дзён яе чакае Верона, дзе па працоўным кантракце яна выканае шэсць опер «Аіда».