У Мінску праходзіць выстава памяці мастака-кераміста Тамары Кіршчынай

16 февраля 2017

Манументальнае мастацтва – справа не жаночая, аднак менавіта яе работы ўпрыгожваюць фасады і інтэр'еры гасцініц, Вялікага тэатра Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі. Яна працавала і над манументальным габеленам "Чарнобыль" для залы ААН у Нью-Ёрку разам з сябрам і настаўнікам - народным мастаком Беларусі Аляксандрам Кішчанкам. Адсюль сумесныя праекты, адзіны почырк і майстэрства, пакладзенае ў аснову беларускай мастацкай школы.

Тамара Кіршчына ўдзельнічала ў многіх мастацкіх выставах. Яе творы экспанаваліся ў Расіі, Італіі, Літве, Швейцарыі, Канадзе, Германіі і Ізраілі.