У Доме літаратара адбудзецца творчы вечар да 75-годдзя журналіста і паэта Навума Гальпяровіча

9 февраля 2023
Знакавы год для беларускага паэта, журналіста, публіцыста, тэле- і радыёвядучага. Да 75-годдзя Навума Гальпяровіча творчы вечар "Сэлфі з часам" пройдзе 9 лютага ў сталічным Доме літаратара. Навум Якаўлевіч больш чым 40 гадоў працуе ў Белтэлерадыёкампаніі - прайшоў шлях ад карэспандэнта да галоўнага дырэктара міжнароднага радыё, ён аўтар і вядучы шматлікіх праектаў, а зараз намеснік дырэктара на канале "Культура" Беларускага радыё. У творчым вечары Навума Гальпяровіча возьмуць удзел акцёры народнага літаратурнага тэатра "Жывое слова" і вядомыя артысты - у іх выкананні прагучаць вершы і песні на словы паэта. У наведвальнікаў будзе магчымасць атрымаць кнігі з аўтографам аўтара.