Сёння народнаму артысту Расіі Леаніду Нячаеву споўнілася б 80 гадоў

3 мая 2019

Рэжысёр, які падарыў гледачу кінаказкі. Сёння народнаму артысту Расіі Леаніду Нячаеву споўнілася б 80 гадоў. Майстар стварыў у свеце кінематографа свой бутафорскі свет, усё жыццё экранізоўваў дзіцячую літаратуру. Зняў культавыя фільмы: "Прыгоды Бураціна, "Чырвоны Капялюшык", "Рыжы, сумленны, закаханы" і "Прададзены смех". Яго карціны заўсёды мелі пракатны поспех і праз дзесяцігоддзе пасля прэм'ерных паказаў засталіся па-за часам. А рэплікі герояў Бураціна, Карабаса-Барабаса і Ката Базіліа сталі сапраўды народнымі.

Свае казкі, якія назаўжды ўвайшлі ў залаты фонд айчыннага кінематографа, Нячаяў зняў на Беларусьфільме. 17 гадоў майстар служыў нашый кінастудыі.