Рубрыка “Праменад”

7 июля 2017

Казкі братоў Грым ў інтэрпрэтацыі эстонскіх мастакоў. Як дзень нараджэння Марка Шагала адзначае Нацыянальны мастацкі музей і оўпэн-эйр у цэнтры Мінска – суботні канцэрт "Класіка ля Ратушы". Плануем культурныя выхадныя з Ларысай Гулякевіч.

Хто ў дзяцінстве не чытаў казак братоў Грым! Больш за 60 ілюстрацый і калажаў стварылі 20 эстонскіх мастакоў на тэмы сваіх любімых твораў і прапанавалі на выставе «Жылі-былі...».

Эстонская выстава ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» спачатку аб'ехала ўсю Італію, другой краінай, якая сустрэла "Чырвоную шапачку", "Беласнежку" і іншых грымаўскіх герояў, стала Беларусь. У розных мастацкіх тэхніках дзіцячыя персанажы набываюць сэнс дарослага жыцця. Гэта першае культурнае мерапрыемства, прысвечанае старшынству Эстоніі ў Савеце Еўрапейскага саюза.

У горадзе Івянец прайшоў міжнародны мастацкі пленэр, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Творчыя вынікі - на выставе «Святасць зямлі беларускай» у арт-галерэі «Універсітэт культуры».

Так, у адным месцы зусім бясплатна можна наведаць і выставу “Святасць зямлі Беларускай”. Экспазіцыя сабрана па выніках ІІ Міжнароднага мастацкага пленэра, які сёлета сабраў 13 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны і Чэхіі. Кожны майстар пад час пленэру напісаў па тры карціны. Адну перадаў у калекцыю івянецкага храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай, а дзве працы пасля выставы будуць выстаўлены на дабрачынны аўкцыён, грошы ад якога пойдуць на аздараўленне для дзяцей з Івянецкага дома-інтэрната.

7 ліпеня ўвесь мастацкі свет адзначае 130 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых славутых мастакоў ХХ стагоддзя, нашага земляка Марка Шагала. Нацыянальны мастацкі музей разам з віцебскім падрыхтаваў грандыёзную экспазіцыю.

“Марк Шагал: Колер любові”. На выставе ў Нацыянальным мастацкім прадэманстраваныя 24 літаграфіі, зробленыя Маркам Шагалам пераважна ў 1950–1960-я гады - як ілюстрацыі да розных выданняў. Гэта найбагацейшы шэраг сюжэтных тэм, што адрознівае творчасць Шагала: пейзажы Віцебска, Парыжа, Сен-Поль-дэ-Ванс, закаханыя пары, маці і дзіця, фантастычныя істоты і сімвалічныя жывёлы, музыканты і, вядома, вобраз самога майстра.

Праект « Класіка ля Ратушы» працягваецца па суботах. На гэты раз 90-гадовы юбіляр - Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі - запрашае на святочны канцэрт з опернымі зоркамі.

Заўтра на сцэне пад адкрытым небам будуць гучаць жамчужыны сімфанічнай і опернай музыкі ў выкананні імянінніка, аднаго са старэйшых аркестраў былога Савецкага Саюза, заснаванага ў 1927 годзе. Сёння гэта галоўны аркестр і запрошаных салістаў: нашай Аксаны Волкавай, Крысціны Бенедзікты з Літвы, Ірыны Крыкуновай з Расіі. Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.