Як жа прайшла першая рэпетыцыя на "Мінск-Арэне"?

20 ноября 2018

Сцэну ўжо выпрабаваў прадстаўнік Арменіі.

І на сувязі са студыяй ізноў Вольга Мядзведзь (прамое ўключэнне).

Гэта месца адпачынку і грымёраў дэлегацый. Тут ужо ўладкаваліся 5 краін, а ў гэты час на касмічных падмостках рэпетыцыйную эстафету канкурсантка з Азербайджана перадае вакалісту з Ізраіля.

Кожная еўравізійная каманда праводзіць на "Мінск-Арэне" ў сярэднім каля 3 гадзін, папярэднічае доўгачаканаму прагону на сцэне настройка вушных манітораў, дзякуючы якім выканавец чуе свой голас падчас песні. Гэты рытуал праходзіць без старонніх вачэй у спецыяльным пакоі. Распачынаў рэпетыцыйны дзень 12-гадовы Левон з Арменіі. Ён выканае песню пра сябе на армянскай мове. У кожнага вакаліста на сцэне ўсяго 40 хвілін, а пасля прадакшн-група адпраўляецца ў праглядальны пакой, дзе ацэньвае меркаваную эфірную раскадроўку і заносіць пажаданні і карэктывы. І вось пасля першага вакальна-касмічнага палёту Левон далучыўся да нас і распавёў, як прайшла раніца.

Выпрабаваць сцэну паспелі Аўстралія і Азербайджан, але гэта толькі пачатак, бо наперадзе яшчэ 6 канкурсантаў. Графік на сёння распісаны да 8 вечара, і завершыць марафон прагонаў наш Даніэль Ястрэмскі.