Фестываль "Вытокі" ў Салігорску - дзень другі

23 июля 2021

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі. Крок да Алімпу" працягваецца ў Салігорску. Сёння  другі дзень форуму, і ён прысвечаны адукацыйна-асветніцкім праектам для юных. Так, на базе раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбыўся семінар "Маладзёжны брэнд". Дзясяткі маладых людзей паказалі  журы свае сацыяльныя і бізнес-праекты. Прапановы ў розных сферах -  занятасці насельніцтва, турызме і краязнаўстве, забеспячэнні сацыяльных патрэб людзей пенсійнага ўзросту.

Абарона праектаў праходзіла ў форме жывога дыялогу паміж маладой энергіей і вопытам старэйшых пакаленняў, пачынальнікамі і прафесіяналамі.

Мэта сустрэч - падтрымка моладзевых ініцыятыў. Некаторыя праекты на фестывалі будуць выдзелены асобна. Напрыклад, па выніках літаратурна-музычнага салона "Ніць" будзе выдадзена кніга.